Інькоў Міхаіл Міхайлавіч

Інькоў Міхаіл Міхайлавіч

(Иньков Михаил Михайлович)

 

Скульптар. Нарадзіўся 21.03.1954 годаў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1994 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. Жыве ў Мінску. Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

 

Аўтар помніка княгіні Сафіі Слуцкай (1998 г., у сааўтарстве з архітэктарам Мікалаем Лук"янчыкам), які ўстаноўлены і ўрачыста адкрыты ў Слуцку ў 2000 годзе. Зрабіў праект помніка “Змагарам Слуцкага збройнага чыну 1920 года”, які захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Вядомымі творамі з"яўляюцца помнікі Кірылу Тураўскаму (1993) і Канстанціну Астрожскаму (1998) у Тураве, Ларысе Геніюш у Старых Дарогах (2002) і ў Зэльве (2003).  

 

31 сакавіка 2012 года ў Мінску на тэрыторыі прыходскага храма ў гонар святой благавернай княгіні Сафіі Слуцкай адкрыты зроблены па праекту Міхаіла Інькова другі помнік княгіні Сафіі Слуцкай.