Хатэнка (Уласік) Алена Уладзіміраўна

Хатэнка (Уласік) Алена Уладзіміраўна

(Хотенко (Власик) Елена Владимировна)
Мастак-жывапісец, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог. Нарадзілася 08.08.1971 года ў Слуцку. З 1980 па 1984 год займалася ў Слуцкай Дзіцячай мастацкай школе (выкладчыкі Наруцкі Уладзімір Іванавіч, Адонін Аляксандр Мікалаевіч). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. Працавала мастаком па ткацтву на слуцкай фабрыцы мастацкіх вырабаў, выкладчыкам малявання ў школе вёскі Грэск. Цяпер – кіраўнік гуртка пры Слуцкім Цэнтры дзіцячай творчасці.
Удзельннічае ў гарадскіх мастацкіх выстаўках, арганізавала некалькі персанальных, у тым ліку тры ў Мінску. Работы знаходзяцца ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея і ў прыватных зборах.