Галуза Сяргей Валер`евіч

Галуза Сяргей Валер`евіч

31.10.2017

Беларускі скульптар.

Нарадзіўся 16 красавіка 1974 г. у Слуцку. Вучыўся ў сярэдняй школе №8. З 1986 па 1991 г. займаўся ў Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе (выкладчыкі А. Адонін, У. Кожух, І. Ціткоўскі). У 1991 г. паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава на аддзяленне «скульптура», якое скончыў у 1995 г. (выкладчыкі С. Гарбунова і Б. Лазарэвіч). Пазней жыў у Слуцку. Два гады працаваў выкладчыкам мастацкага аддзялення школ мастацтваў у вёсках Грэск і Замосце Слуцкага раёна.

На працягу 1997–2003 гадоў – студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе набыў спецыяльнасць мастак-скульптар. Цяпер жыве ў Мінску. Працуе ў галіне станковай, дэкаратыўнай (гарадская, паркавая, рэльефы) і манументальнай скульптуры.

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1999 г.

У хуткім часе па сканчэнні Акадэміі, у 2004 г. за работу «Кіламетры часу» адзначаны першым месцам у нацыянальным этапе міжнароднага конкурса, які праводзіў Алімпійскі камітэт. Праца выстаўлялася ў Алімпійскім музеі ў Лазане (Швейцарыя). Пазней экспаніравалася ў Афінах (Грэцыя), дзе праходзілі Паралімпійскія гульні 2004 г. На працягу 2005–2010 гг. займаўся распрацоўкай і выкананнем у камені скульптурна-дэкаратыўнах элементаў інтэр'ераў і экстэр'ераў праваслаўных храмаў. Аўтар твораў, якія можна сустрэць у розных гарадах краіны: Мінск (афармленне і дэкор фасадаў і тэрыторыі корпуса Прадстаўніцтва Еўрасаюза, 2014), Віцебск (фігуры львоў на Пушкінскім мосце, 2009), Верхнядзвінск (скульптура «Сырадзел» на тэрыторыі масласырзавода). Удзельнік V Міжнароднай выставы-конкурса сучаснага мастацтва «Беларускі тыдзень мастацтваў – Belarus Art Week», які праходзіў з 22 па 29 кастрычніка 2016 г. у Мінску, дзе ў намінацыі «круглая скульптура (авангардная)» кампазіцыя «Чаканне ветра» заняла першае месца.

У складзе творчых калектываў прымае ўдзел у стварэнні манументаў і мемарыялаў: «Тысячагоддзе горада Брэста» (Брэст, 2009); Мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны (Мінск, 2011); Плошча дзяржаўнага сцяга (Мінск, 2012); Помнік Аляксандру Неўскаму (Віцебск, 2015); «Дняпроўскі рубеж» (Лоеў, 2013); Помнік загінуўшым супрацоўнікам МУС (Гомель, 2012); рэльефнае аздабленне Палаца Незалежнасці (Мінск), Мемарыял «Аперацыя “Баграціён”» (2014) і шэраг іншых.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

 

 

Галуза Сергей Валерьевич

Белорусский скульптор.

Родился 16 апреля 1974 г. в Слуцке. Учился в средней школе №8. С 1986 по 1991 г. занимался в Слуцкой городской детской художественной школе (преподаватели А. Адонин, В. Кожух, И. Титковский). В 1991 году поступил в Минское художественное училище имени А. Глебова на отделение «скульптура», которое окончил в 1995 г. (преподаватели С. Горбунова и Б. Лазаревич). Позже жил в Слуцке. Два года работал преподавателем художественных отделений школ искусств в деревнях Греск и Замостье Слуцкого района.

В течение 1997–2003 годов – студент Белорусской академии искусств, где приобрел специальность художник-скульптор. Сейчас живет в Минске. Работает в области станковой, декоративной (городская, парковая, рельефы) и монументальной скульптуры.

В художественных выставках участвует с 1999 г.

В скором времени по окончании Академии, в 2004 году, за работу «Километры времени» отмечен первым местом в национальном этапе международного конкурса, который проводил Олимпийский комитет. Работа выставлялась в Олимпийском музее в Лозанне (Швейцария). Позже экспонировалось в Афинах (Греция), где проходили Паралимпийские игры 2004 г. В течение 2005–2010 гг. занимался разработкой и выполнением в камне скульптурно-декоративных элементов интерьера и экстерьера православных храмов. Автор произведений, которые можно встретить в разных городах страны: Минск (оформление и декор фасадов и территории корпуса Представительства Евросоюза, 2014), Витебск (фигуры львов на Пушкинском мосту, 2009), Верхнедвинск (скульптура «Сыродел» на территории маслосырзавода). Участник V Международной выставки-конкурса современного искусства «Белорусская неделя искусств – Belarus Art Week», которая проходила с 22 по 29 октября 2016 г. в Минске, где в номинации «круглая скульптура (авангардная)» композиция «Ожидание ветра» заняла первое место.

В составе творческих коллективов принимает участие в создании монументов и мемориалов: «Тысячелетие города Бреста» (Брест, 2009); Мемориал жертвам Первой мировой войны (Минск, 2011); Площадь государственного флага (Минск, 2012); Памятник Александру Невскому (Витебск, 2015); «Днепровский рубеж» (Лоев, 2013); Памятник погибшим сотрудникам МВД (Гомель, 2012); рельефная отделка Дворца Независимости (Минск), Мемориал «Операция “Багратион”» (2014) и ряд других.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

 


«Абаронца». Бронза, 2007«Чаканне ветра». Сілумін, 1997«Кіламетры часу». Ліставы алюміній, 2003«Тацем». Сталь, 2010«Інсекта» (насякомае). Сталь, 2000«Барцы». Сілумін, 2011«Сырадзел». Бронза, 2010«Баварэц». Таніраваны гіпс, 2000Фігура льва для Пушкінскага маста ў ВіцебскуФігура льва для Пушкінскага маста ў Віцебску. Бронза«Партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага». Таніраваны гіпс, 1999Рельеф «Партрэт Гамэра». Гіпс, 2016Рельеф «Партрэт Платона». Гіпс, 2016Рельеф «Партрэт Сафокла». Гіпс, 2016Рельеф «Партрэт Цыцэрона». Гіпс, 2016Фрагмент афармлення Плошчы Дзяржаўнага Сцяга. 2013Фрагмент афармлення Плошчы Дзяржаўнага СцягаФрагмент афармлення Плошчы Дзяржаўнага Сцяга