Краўчэня Міхаіл Міхайлавіч

Краўчэня Міхаіл Міхайлавіч

05.03.2015
(Кравченя Михаил Михайлович)

Нарадзіўся 25.07.1967 г. у вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна. Прафесійную адукацыю атрымаў на аддзяленні разьбы па дрэву Бранскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Працуе мастаком-афарміцелем на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў. Прымае ўдзел у гарадскіх мастацкіх выстаўках, на якія прадстаўляе жывапісныя работы, выкананыя алеем у жанры пейзажа. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах і ў фондзе галерэі мастацтваў гарадскога краязнаўчага музея.

Літаратура: Слуцкая палітра (укладальнік Н.Г. Серык). Мн. 2010, с.57.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

 

 

 

 

 

«Дубы восенню». Палатно, алей. 2002«Іван-чай». Палатно, алей.	2014«Прогулка пад дожджом». Палатно, алей. «Хваля» Палатно, алей. 2014