Канцэвіч Сяргей Валер`евіч

Канцэвіч Сяргей Валер`евіч

25.06.2013
(Концевич Сергей Валерьевич)
   
Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нарадзіўся ў Слуцку ў 1985 г. Вучыўся ў сярэдніх школах №11 і №4. На працягу 1997–2002 гадоў займаўся ў Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школе. У 2005 годзе скончыў Мірскае мастацкае вучылішча, пасля якога на працягу 2005–2008 гадоў вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме, з 2008 года атрымлівае вышэйшую адукацыю ў БНТУ на інжынерна-педагагічным факультэце. Жыве і працуе ў Мінску.

Займаецца дэкаратыўнай разьбой па дрэву, дробнай пластыкай, мастацкай мэбляй, аддзелачнымі работамі з элементамі мастацкай ляпнініны і разьбы.

У 2013 годзе прымаў удзел у гарадской мастацкай выставе, прасвечанай 35-годдзю Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, у рэгіянальным пленеры-конкурсе майстроў драўлянай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва», што праходзіў у Слуцку, а таксама ў аналагічным пленеры-конкурсе, арганізаваным у Нясвіжы.