Клязовіч Анатоль Васільевіч

Клязовіч Анатоль Васільевіч

Клезович Анатолий Васильевич (27.08.1941-5.11.2000)

Мастак па інтэр'еру і жывапісец. Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Займаўся ў Вялікасліўскай сярэдняй школе. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, пасля службы ў арміі скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне прамысловага мастацтва і інтэр'ера). Працаваў у Слуцкім філіяле Мінскіх мастацкіх майстэрняў мастацкага фонду Беларусі. Аўтар праектаў інтэр'ераў Слуцкага і Салігорскага краязнаўчых музеяў, інтэр"ера Слуцкага аўтавакзала. Удзельнік пятага Міжрэспубліканскага семінара мастакоў прамысловага і афарміцельскага мастацтва (1976). Вынікам удзела стала распрацоўка праекта добраўпарадкавання і сістэмы нагляднай агітацыі для горада Баку, за які ў 1977 г. быў адзначаны Дыпломам сакратарыята Саюза мастакоў СССР.

У станковым жывапісе аддаваў перавагу пейзажу (“Случ каля вёскі Нежаўка”, алей, 1975), звяртаўся да нацюрморту ("Нацюрморт з грыбамі", алей, 1975), сюжэтна-тэматычнай кампазіцыі (“Працоўны дзень скончыўся”, алей, 1977). На творчую манеру мастака аказала ўплыў эстэтыка “суровага стылю”. Творам уласціва выразнасць і абагульненасць формаў, сакавітасць колеру. Работы захоўваюцца ў родных мастака і ў фондзе галерэі мастацтваў Слуцкага краязнаўчага музея.

 

Источник: Ціткоўскі І.А. «Мастакі Случчыны» (Слуцк. 2006)

 

 

 

 

 

 

 

 

ПредседательНатюрморт с грибамиЗимний пейзаж

Пасадка непадалёку ад вёскі Ісерна. 1970 г., кардон, алей Старыя дрэвы. 1980-я гг., папера, тэмпера Сухая рыба і піва. 1980 г., кардон, алей