Бачкароў Анатоль Аляксандравіч

Бачкароў Анатоль Аляксандравіч

Бочкарёв Анатолий Александрович (15.03.1942–20.01.1997)

Беларускі і расійскі скульптар. Аўтар манументальных і станковых твораў.
 

Нарадзіўся ў горадзе Улан-Удэ. З 1967 года вучыўся на факультэце скульптуры Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры  ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург), які скончыў у 1973 г. (дыпломная работа абаронена на выдатна. Выкладчык, пад кіраўніцтвам якога вучыўся і рыхтаваў дыпломную работу - Керзін Міхаіл Аркадзьевіч).
 

У 1977 г. уступіў у склад Беларускага Саюза мастакоў. З 1995 г. з"яўляўся членам-карэспандэнтам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Петербург).
Працаваў ў жанры партрэта (партрэты А. Мартынюка, і. Лютаровіча, Н. Касцючэнкі, А. Пановай). Стварыў партрэтныя вобразы Францыска Скарыны, Феафана Грэка. Аўтар шэрагу помнікаў, у тым ліку паэту Кастусю Кірэенку ў Мінску. Звяртаўся да тэматычных кампазіцый (“Подых ветра”, “Рэха”, “У чаканні музыкі”).

Работы Анатоля Бачкарова знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага Саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. 
 
Вясной 1991 г. у Слуцку ў быў урачыста адкрыты зробленыАнатолем Бачкаровым помнік савецкаму палкаводцу маршалу Георгію Жукаву. Манумент размясцілі на рагу вуліц імя У.Леніна і Г.Жукава, побач з комплексам дарожнай станцыі. Гэта быў адзін з першых помнікаў маршалу на прасторах цяпер ужо былога Савецкага Саюза. Помнік на гэтым месцы стаяў да 2005 г. Пазней быў перамешчаны на тэрыторыю вайсковай часткі, дзе знаходзіцца і цяпер.