У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Слуцкі цар на троне

24.11.2016

Упершыню знайсці след развіцця шахмат на Беларусі атрымалася ў 1966 годзе на старажытным гарадзішчы ў Лукомлі пад час раскопак, якія ўзначальваў Георгій Штыхаў. На глыбіні амаль двух метраў была знойдзена фігурка, выразаная з рога лася. На падстаўцы авальнай формы была змешчана выява мужчыны, які сядзіць «па-ўсходняму» – адна нага пакладзена пад другую крыж-накрыж. Рукі, што таксама былі складзены крыж-накрыж, адрозніваюцца ад манеры, характэрнай для слуг на Усходзе: яны размешчаны на ўзроўні грудзей, што прымушае бачыць у гэтай постаці ўладара, а не парабка. На карысць такой думкі выступае і выява на адной з рук – упрыгожанне кшталту каштоўнага бранзалета. На галаве ў мужчыны – шапачка, магчыма, умоўная выява шлема, бо ўяўна можна разгледзець на ёй заклёпкі, размешчаныя дыяганальна. «Шахматная фігурка, магчыма, кароль», – першае, што падумалася тады Георгію Васільевічу. Аднак у расійскага даследчыка гісторыі шахмат Ісака Ліндэра ўзнікае сумненне адносна інтэрпрэтацыі гэтай знаходкі. На яго думку, шахматны кароль павінен мець адпаведныя сімвалы ўлады.

Наступная падобная знаходка выявілася толькі праз сем гадоў пры археалагічным даследаванні гарадзішча старажытнага Брэста пад кіраўніцтвам Пятра Лысенкі. У 1973 годзе на ўзроўні залягання вулічнай маставой, узведзенай на пачатку 40-х гадоў XIII стагоддзя, у профілі сценкі раскопу школьнікі, што працавалі там, заўважылі нейкі касцяны кружок, амаль правільнай формы. Таццяна Каробушкіна, шматгадовы ўдзельнік брэсцкага археалагічнага атрада, асцярожна дастала з тоўшчы культурнага пласта паясную выяву чалавека з сімваламі вайсковай атрыбутыкі. У левай руцэ мужчына-воін трымае шчыт, у правай – нешта накшталт булавы – рэгаліі княжацкай улады. «У фігуркі, выразанай з косці, твар акруглы, бровы сурова ссунутыя, строгі позірк пукатых вачэй, нос з невялікай гарбінкай, кароткія, апушчаныя долу, вусы і клінападобная бародка, маленькія адтапыраныя вушы, доўгія, прамыя па плечы, валасы», – такім сказам ахарактарызаваў затым гэтую знаходку П.Ф. Лысенка ў сваёй кнізе «Открытие Берестья». На галаве ў мужчыны – круглай формы пляскаты капялюш з высокім аколышам, на ўзор тых, што насілі ў Заходняй Еўропе ў XIII стагоддзі. Але, што цікава, уся фігурка была аздоблена шматлікімі цыркульнымі кружочкамі, што, несумненна, сведчыць пра яе шахматную прыналежнасць. Відавочна, што фігура праціўніка не мела такой аздобы, таму гэтую знаходку даследчык інтэрпрэтаваў як выяву караля.

Але ў маскоўскай даследчыцы гісторыі гульняў Старажытнай Русі Алены Рыбінай пасля дэталёвага вывучэння шахматных фігур з раскопак старажытнарускіх гарадоў узнікла сумненне адносна таго, што брэсцкая знаходка – шахматны кароль. На думку навукоўцы, выказанай ёй на старонках часопіса «Советская археология», шахматны кароль павінен мець свае атрыбуты, а менавіта: карону, меч, скіпетр. Шчыт жа ў каралеўскіх фігурках ніколі не рабілі: ён быў атрыбутам драба – «пехацінца». Па словах Алены Аляксандраўны, дадзеную фігуру, верагодна, можна атаясамліваць з шахматнай каралевай або нават з пешкай, выкананай у традыцыях заходнееўрапейскага выяўленчага мастацтва. Як ні дзіўна, але далейшыя раскопкі археолагаў пацвердзілі гэтую думку.

Шахматная фигура из ЛукомляЛетам 1986 года на гарадзішчы старажытнага Слуцка пад маім кіраўніцтвам праводзіліся археалагічныя раскопкі на глыбіні больш за тры метры.

«Чалавека знайшлі!» – пачуўся зычны голас з раскопу.

«Які яшчэ чалавек, што за лухта?» – падумалася мне тады.

Але калі праз хвіліну-другую я збягаў па трапе ў раскоп, у поле майго зроку трапіла невялікая скульптура мужчыны, якую трымаў у руцэ мясцовы школьнік Мікалай Барысевіч. Я не верыў сваім вачам. «Кароль, шахматны кароль!» – адразу ўцяміў я. І ўжо праз некалькі хвілін тэлефанаваў з Дома культуры, што ў пары дзесяткаў метраў ад нашага раскопу, дамоў Ісаку Ліндэру ў Маскву, які, выслухаўшы моўнае апісанне знаходкі, пасля непрацяглай паўзы ўпэўнена сказаў: «Так, гэта кароль, несумненна, кароль. Віншую вас з унікальнай знаходкай!»

Гэтая знаходка знайшла адлюстраванне ў кнізе Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь», выдадзенай ў 1990 годзе, у школьным падручніку па гісторыі Беларусі для 10 класа, падрыхтаваным Георгіем Штыхавым і выпушчаным у свет у 2002 годзе, на старонках кнігі Вольгі Мядзведзевай «Сярэдневяковыя шахматы Беларусі», што выйшла ў 2005 годзе, і, нарэшце, знайшла сваё месца на старонках гросбука «Западные земли домонгольской Руси», выдадзенага ў двух тамах у 2006 годзе вядомым расійскім археолагам Леанідам Аляксеевым.

Фігурка шахматнага караля са Слуцка была выразана, як мяркуе Вера Шчаглова, вядомы палеазаолаг, з рога лася. Яе вышыня – 68 міліметраў, вага – 65 грамаў. Знаходка выканана ў рэалістычнай манеры і кампазіцыйна ўяўляе сабой фігуру мужчыны, які сядзіць на троне. На галаве ў яго – «руская» шапка, валасы пастрыжаны «пад гаршчок». Прытым, што выява твару ў фігуркі захавалася не поўнасцю, але ўсё ж такі можна заўважыць бараду і вусы. Бачныя і адтуліны, дзе знаходзіліся вочы, магчыма, выкананыя са шкла ці каляровага металу. Рукі – складзены на каленях, ногі – абуты ў высокія боты. Па ўсім відаць – знатная асоба: кароль або цар.

Шахматный король из БрестаАбсалютны аналаг нашай знаходкі невядомы. Няма падобнага і ў фундаментальным выданні па гісторыі заходнееўрапейскіх шахмат, падрыхтаваным Гансам і Зігфрыдам Віхманамі, што выйшла ў Мюнхене ў 1960 годзе. Адзінае, што некаторае падабенства на нашу знаходку было сустрэта ў Нарвегіі: тут, пры раскопках паселішча Традэнс, у 1964 годзе, таксама была выяўлена шахматная фігурка караля. Паводле інфармацыі, змешчанай у мясцовым часопісе, фігурка выразана, як мяркуюць даследчыкі, з елкі. Яна ўяўляе постаць мужчыны, што сядзіць на троне, зробленым у выглядзе куба. Валасы ў мужчыны крыху даўжэйшыя, чым у фігуры са Слуцка, – даходзяць да сярэдзіны шыі. Твар абрамляюць барада і вусы. На галаве – карона, крыху стылізаваная, заходнееўрапейскага ўзору. На спінцы трона, якая па вышыні даходзіць да сярэдзіны спіны мужчыны (у слуцкай знаходцы спінка трона размешчана ніжэй), знаходзяцца сем аднолькава круглых вярхушак. Як бачым, і па матэрыяле, і па сваіх памерах, і ў некаторых дэталях нарвежская знаходка адрозніваецца ад слуцкай.

А як датуецца час стварэння шахматнага караля, знойдзенага ў Слуцку?

З гэтым пытаннем да мяне ў сакавіку 1989 года звярталася і археолаг Алена Рыбіна.

Слуцкі кароль быў знойдзены ў пласце 16 квадрата 10 раскопу 1986 года на глыбіні звыш трох метраў ад узроўню ўмоўнага нуля, некалькімі сантыметрамі ніжэй будаўнічага яруса (комплексу жылых і гаспадарчых пабудоў) – 6. Будаўнічы ярус-5, які залягаў вышэй за яго, датуецца дэндрахраналагічна, па спілах бярвенняў, знятых з пабудоў, 70-мі гадамі XII стагоддзя.

Адзін з гэтых спілаў, добрай захаванасці, паказаў дату рубкі бервяна: 1176 год. Гэты аналіз быў выкананы ў лабараторыі прыродазнаўчых даследаванняў Інстытута археалогіі Расійскай акадэміі навук Наталляй Чарных. У сярэднім на адзін будаўнічы ярус у старажытным Слуцку, па нашых назіраннях, прыпадае 25–30 гадоў, зрэдку – да 35-ці гадоў. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, што шахматная фігурка караля з раскопак Слуцкага дзядзінца можа быць аднесена да 20 – 30 гадоў XII стагоддзя.

Чарговае пытанне, што ўзнікла ў спецыялістаў: мясцовыя ці прывазныя былі фігуркі з Бярэсця, Лукомля і Слуцка? Першая, як лічаць усе даследчыкі гісторыі шахмат і аўтар выяўленай знаходкі – П. Лысенка, несумненна, прывазная, заходнееўрапейскага паходжання. Дзве другія і асабліва апошняя, са Слуцка, – хутчэй за ўсё, мясцовага, але агульнарускага паходжання.

І апошняе. Знаходка слуцкага шахматнага караля на сёння адзіная на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Знойдзеная ў Чарнігаве ў 1991 годзе, фігурка шахматнага караля была скрадзена.

Думаецца, што знаходка выяўленай фігуркі шахматнага караля ў Слуцку застаецца пакуль што адзінай на ўсёй прасторы Усходняй Еўропы. І, дзякаваць Богу, знаходзіцца ў Слуцкім краязнаўчым музеі, дзе экспануецца ў раздзеле па гісторыі старажытнага Слуцка.

 

 

Леанід КАЛЯДЗІНСКІ,
археолаг, кандыдат гістарычных навук


 

 

Слуцкий царь на троне

Впервые найти след развития шахмат в Беларуси удалось в 1966 году на древнем городище в Лукомле во время раскопок, которые возглавлял Георгий Штыхов. На глубине почти двух метров была найдена фигурка, вырезанная из рога лося. На подставке овальной формы было помещено изображение мужчины, который сидит «по-восточному» – одна нога положена под вторую крест-накрест. Руки, которые были сложены крест-накрест, отличаются от манеры, характерной для слуг на Востоке: они расположены на уровне груди, что заставляет видеть в этой фигуре властителя, а не батрака. В пользу такого мнения выступает и изображение на одной из рук – украшение на подобие драгоценного браслета. На голове у мужчины – шапочка, возможно, условное изображение шлема, ведь мысленно можно рассмотреть на ней заклёпки, расположенные диагонально. «Шахматная фигурка, возможно, король», – первое, что подумалось тогда Георгию Васильевичу. Однако у российского исследователя истории шахмат Исаака Линдера возникает сомнение относительно интерпретации этой находки. По его мнению, шахматный король должен иметь соответствующие символы власти.

Шахматный король из Слуцка (рисунок к статье Колединского на сайте Культура)Следующая подобная находка обнаружилась только через семь лет при археологическом исследовании городища древнего Бреста под руководством Петра Лысенко. В 1973 году на уровне залегания уличной мостовой, возведённой в начале 40-х годов XIII века, в профиле стенки раскопа школьники, что работали там, заметили какой-то костный кружок, почти правильной формы. Татьяна Коробушкина, многолетний участник брестского археологического отряда, осторожно достала из толщи культурного слоя поясную фигурку человека с символами воинской атрибутики. В левой руке мужчина-воин держит щит, в правой – что-то вроде булавы – регалии княжеской власти. «У фигурки, вырезанной из кости, лицо округлое, брови сурово сдвинуты, строгий взгляд выпуклых глаз, нос с небольшой горбинкой, короткие, опущенные вниз усы и клиноподобная бородка, маленькие оттопыренные уши, длинные, прямые по плечи, волосы», – таким предложением охарактеризовал затем эту находку П. Ф. Лысенко в своей книге «Открытие Берестья». На голове у мужчины – круглой формы приплюснутая шляпа с высоким околышем, по образцу тех, что носили в Западной Европе в XIII веке. Но, что интересно, вся фигурка была украшена многочисленными циркульными кружочками, что, несомненно, свидетельствует о её шахматной принадлежности. Очевидно, что фигура противника не имела такого украшения, поэтому эту находку исследователь интерпретировал как изображение короля.

Но у московской исследовательницы истории игр Древней Руси Елены Рыбиной после детального изучения шахматных фигур из раскопок древнерусских городов возникло сомнение относительно того, что брестская находка – шахматный король. По мнению учёного, высказанному ей на страницах журнала «Советская археология», шахматный король должен иметь свои атрибуты, а именно: корону, меч, скипетр. Щит же в королевских фигурках никогда не делали: он был атрибутом драба – «пехотинца». По словам Елены Александровны, данную фигуру, вероятно, можно отождествлять с шахматной королевой или даже с пешкой, выполненной в традициях западноевропейского изобразительного искусства. Как ни странно, но дальнейшие раскопки археологов подтвердили эту мысль.

Летом 1986 года на городище древнего Слуцка под моим руководством проводились археологические раскопки на глубине более трёх метров.

«Человека нашли!» – раздался зычный голос из раскопа.

«Какой ещё человек, что за чушь?» – подумалось мне тогда.

Но когда через минуту-другую я сбегал по трапу в раскоп, в поле моего зрения попала небольшая скульптура мужчины, которую держал в руке местный школьник Николай Борисевич. Я не верил своим глазам. «Король, шахматный король!» – сразу понял я. И уже через несколько минут звонил из Дома культуры, что в паре десятков метров от нашего раскопа, домой Исааку Линдеру в Москву, который, выслушав языковое описание находки, после непродолжительной паузы уверенно сказал: «Да, это король, несомненно, король. Поздравляю вас с уникальной находкой!»

Эта находка нашла отражение в книге Николая Ермоловича «Древняя Беларусь», изданной в 1990 году, в школьном учебнике по истории Беларуси для 10 класса, подготовленном Георгием Штыховым и выпущенном в свет в 2002 году, на страницах книги Ольги Медведевой «Средневековые шахматы Беларуси», что вышла в 2005 году, и, наконец, нашла своё место на страницах гроссбуха «Западные земли домонгольской Руси», изданного в двух томах в 2006 году известным российским археологом Леонидом Алексеевым.

Фигурка шахматного короля из Слуцка была вырезана, как считает Вера Щеглова, известный палеозоолог, из рога лося. Её высота – 68 миллиметров, вес – 65 граммов. Находка выполнена в реалистичной манере и композиционно представляет собой фигуру мужчины, который сидит на троне. На голове у него – «русская» шапка, волосы пострижены «под горшок». Притом, что изображение лица у фигурки сохранилась не полностью, но всё-таки можно заметить бороду и усы. Видны и отверстия, где находились глаза, возможно, выполненные из стекла или цветного металла. Руки – сложены на коленях, ноги – обуты в высокие сапоги. По всему видно – знатная личность: король или царь.

Шахматный король из Слуцка Абсолютный аналог нашей находки неизвестен. Нет подобного и в фундаментальном издании по истории западноевропейских шахмат, подготовленном Гансом и Зигфридом Вихманами, что вышла в Мюнхене в 1960 году. Единственное, что некоторое сходство на нашу находку было встречено в Норвегии: здесь, при раскопках поселения Траденс, в 1964 году, также была обнаружена шахматная фигурка короля. Согласно информации, помещённой в местном журнале, фигурка вырезана, как полагают исследователи, из ёлки. Она представляет фигуру мужчины, что сидит на троне, сделанном в виде куба. Волосы у мужчины немного длиннее, чем у фигуры из Слуцка, – доходят до середины шеи. Лицо обрамляют борода и усы. На голове – корона, чуть стилизованная, западноевропейского образца. На спинке трона, которая по высоте доходит до середины спины мужчины (в слуцкой находке спинка трона расположена ниже), находятся семь одинаково круглых верхушек. Как видим, и по материалу, и по своим размерам, и в некоторых деталях норвежская находка отличается от слуцкой.

А как датируется время создания шахматного короля, найденного в Слуцке?

С этим вопросом ко мне в марте 1989 года обращалась и археолог Елена Рыбина.

Слуцкий король был найден в слое 16 квадрата 10 раскопа 1986 года на глубине свыше трёх метров от уровня условного нуля, несколькими сантиметрами ниже строительного яруса (комплекса жилых и хозяйственных построек) – 6. Строительный ярус-5, который залегал выше его, датируется дендрохронологично, по спилам брёвен, взятых из построек, 70-ми годами XII века.

Один из этих спилов, хорошей сохранности, указал дату рубки бревна: 1176 год. Этот анализ был выполнен в лаборатории естественнонаучных исследований Института археологии Российской академии наук Натальей Черных. В среднем на один строительный ярус в древнем Слуцке, по нашим наблюдениям, приходится 25–30 лет, изредка – до 35-ти лет. Исходя из этого, можно сделать вывод, что шахматная фигурка короля из раскопок Слуцкого детинца может быть отнесена к 20–30 годам XII века.

Очередной вопрос, который возник у специалистов: местные или привозные были фигурки из Берестья, Лукомля и Слуцка? Первая, как считают все исследователи истории шахмат и автор обнаруженной находки – П. Лысенко, несомненно, привозная, западноевропейского происхождения. Две вторые и особенно последняя, со Слуцка, – скорее всего, местного, но общерусского происхождения.

И последнее. Находка слуцкого шахматного короля на сегодня единственная на территории Восточной Европы. Найденная в Чернигове в 1991 году, фигурка шахматного короля была украдена.

Думается, что находка выраженной фигурки шахматного короля в Слуцке остаётся пока что единственной на всём пространстве Восточной Европы. И, слава Богу, находится в Слуцком краеведческом музее, где экспонируется в разделе по истории древнего Слуцка.

 

 

Леонид КОЛЯДИНСКИЙ,
археолог, кандидат исторических наук

Перевод и подбор иллюстраций - Владимир ХВОРОВ

На заставке - шахматы, худ. О.Шапель
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1172. Последнее 2019-12-16 12:35:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru